Jump to content

Translating:How to start/be-tarask

From translatewiki.net
This page is a translated version of the page Translating:How to start and the translation is 100% complete.

Як пачаць

Першае, што вам спатрэбіцца, каб пачаць — уліковы запіс. Стварэньне ўліковага запісу займае менш за хвіліну і патрэбнае дзеля адсочваньня таго, над чым вы працавалі.

Пры стварэньні ўліковага запісу вам прапануюць некалькі тэставых перакладаў, каб пераканацца, што вы маеце базавае разуменьне моваў. Гэтыя пераклады яшчэ не апублікаваныя, яны проста будуць параўнаныя са старымі перакладамі правераных удзельнікаў перад тым, як вам будзе нададзенае права перакладу рэальных паведамленьняў. Гэта значыць, што перакладзеныя вамі паведамленьні будуць выкарыстоўвацца ў наступных абнаўленьнях праграмы/вэбсайту!

Заставайцеся на сувязі

На старонцы Support вы можаце спытаць ці прапанаваць што заўгодна.

Партал мовай вашага інтэрфэйсу (напрыклад, Portal:be-tarask для беларуская (тарашкевіца)) — гэта асноўнае месца, дзе вы ўбачыце інфармацыю і статыстычныя зьвесткі пра моўную супольнасьць. Гэта таксама месца для сувязі зь іншымі перакладчыкамі на вашую мову, абмеркаваньня тэрміналёгіі і да т. п.

Спэцыяльныя:WebChat дазваляе падлучацца да нашага IRC-каналу праз вэб-броўзэр. Падрабязьней пра IRC глядзіце на m:IRC. У скароце, вы можаце зьвязацца з распрацоўнікамі і супрацоўнікамі translatewiki.net у жывым этэры пры ўмове, што мы ў гэты час актыўныя.

Пачаць пераклад

Пасьля таго, як вы атрымалі дазвол на пераклад, вашым пунктам уваходу найхутчэй будзе інструмэнт перакладу. Ён пералічвае даступныя групы паведамленьняў, якія тут маем. Большасьць перакладаў зьдзяйсьняюцца з дапамогай гэтага інструмэнту; гл. дапаможнік.

Праверце таксама старонку праекту праграмнага забесьпячэньня, якое вы перакладаеце, паколькі там могуць быць важныя інструкцыі і парады. Спасылкі на старонкі праекту знаходзяцца ў кароткім апісаньні, паказаным уверсе інтэрфэйсу перакладу.