Барацьба з фармалізмам
Канечне, пэўную долю афіцыйнасьці трэба захоўваць, але ў нас не спаборніцтвы па літаральнасьці перакладаў. І, дарэчы, афляйн і аф-ляйн - гэта поўны брэд, прынамсі зь лінгвістычнага пункту гледжаньня: калі праз злучок, то ўжо оф-ляйн, а па-другое - позьняе пазычаньне з ангельскай, таму оф-лайн. Мабыць "без адрыву" ёсьць прызнак надмозга, але гэта болей пасуе нейкаму дэвізу, слогану і гэтак далей.
З павагай :)
Прашу прабачэньня, але не разумею, як без адрыву адпавядае off-line. Але не маю нічога супраць, калі будзе лепшы беларускі адпаведнік.
Ну, я зыходзіў з таго пункту, што WikiReader - гэта электронная прылада для чытаньня Вікіпэдыі без інтэрнэту, але калі проста offline, то мне прынамсі спачатку прыходзіць думка, што гэта кампутарная праграма для сьцягваньня артыкулаў на комп. :)
Я разумею што значыць арыгінальнае паведамленьне :-) Можа трэба ахвяраваць кароткасьцю? Накшталт праграма для чытаньня лякальнай (?) копіі зьместу Вікіпэдыі?
Як раз, кароткасьцю ахвяраваць ня трэба. Калі арыгінал складаецца з 3-х ці 4-х словаў, а яго перакладаюць у перагружаны ўскладненьнямі сказ, то трэба штосьці рабіць. Шашачкі шашачкамі, але ехаць таксама трэба.
Мяркую, што ў гэтым выпадку даўжыня не крытычная. Ізноў жа праблема ў перадачы сэнсу. Нельга ахвяраваць сэнсам дзеля даўжыні.
Выбачаюся канечне за яблафагію невялікую, але: вы што набудзеце, Макбук са зручным інтэрфэйсам, ці кампутар з Джэнту, які некалькі дзён толькі зьбіраць трэба (джэнту, у сэнсе), а потым сьвет перазьбіраць па сто разоў? Ня будзь я заафілампінгвінафілам, абраў бы Макбук не задумваючыся.